27 красавiка 2024, Субота, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Польшчы: «Мяне здзіўляюць угаворы ўдзельнічаць у вайне»

26
Прэм'ер Польшчы: «Мяне здзіўляюць угаворы ўдзельнічаць у вайне»

Прэм'ер-міністр Польшчы Эва Копач крытычна выказалася ў адрас апазіцыі, якая патрабуе, каб Польшча дапамагла Украіне выйграць вайну.

«Абавязак польскай палітыкі - гэта здабыць мір для Украіны. Паверце, што цяпер самі ўкраінцы таксама ні да чаго большага не імкнуцца, чым да міру ў дзяржаве», - цытуе польскага прэм'ера «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Польскае радыё.

«Угаворы, каб мы ўдзельнічалі ў вайне і выйгравалі вайну для Украіны, мяне вельмі здзіўляюць», - дадала кіраўнік урада.

У апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасьць» мяркуюць, што Польшча павінна ўзмацніць сваю актыўнасць у справе Украіны і праяўляць большую ініцыятыву ў дачыненні да палітыкі Захаду па Украіне.

Нагадаем, раней прэм'ер Польшчы выяўляла сваю прагматычную пазіцыю ў дачыненні да Украіны і заяўляла, што не хоча публічна абмяркоўваць пытанне продажу Кіеву зброі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках