28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тымчук: Тэрарысты распаўсюджваюць чуткі аб хуткім маштабным наступе

3
Тымчук: Тэрарысты распаўсюджваюць чуткі аб хуткім маштабным наступе

У Данецку, Макееўцы і Снежным сярод прарасейскіх баевікоў актыўна распаўсюджваюцца чуткі пра запланаваны маштабны наступ расейска-тэрарыстычных войскаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«У Пятроўскім раёне Данецка баевікі падцягваюць на пярэдні край цяжкае ўзбраенне. Для перавозкі жывой сілы і боепрыпасаў выкарыстоўваецца ў тым ліку грамадзянскі аўтатранспарт, адабраны ў насельніцтва і мясцовых прадпрыемстваў», - адзначыў эксперт.

Паводле звестак групы «Інфармацыйны супраціў», тэрарысты спрабуюць ушчыльную падысці да Дэбальцава Данецкай вобласці.

«У раёне Нікішынай-Чарнухіна доўжацца абстрэлы з боку тэрарыстаў і вядуцца сутычкі з сіламі АТА. Кіраўніцтва бандфармавання «механізаваная брыгада «Прывід» абвясціла аб падрыхтоўцы да «атачэння Дэбальцава» (магчымае мэтанакіраванае распаўсюджванне дэзінфармацыі)», - адзначыў Тымчук.

Адзначаецца перакідванне тэрарыстамі тэхнікі да мяжы зоны АТА ў раёне Першамайска Луганскай вобласці і канцэнтрацыя тэхнікі ў кірунку Вясёлай Гары і Трохізбёнкі, а таксама ў раёне Папасная і Горскага Луганскай вобласці. У раён пасёлка Станіца Луганская падцягнутая «зводная артылерыйская група».

На акупаваных тэрыторыях прарасейскія тэрарысты актыўна рыхтуюцца да нападаў на сілы АТА.

За мінулыя 24 гадзіны прарасейскія тэрарысты 49 разоў атакавалі пазіцыі і блокпосты сіл АТА.

Паводле звестак групы «Інфармацыйны супраціў», рэзкая актывізацыя расейска-тэрарыстычных войскаў ва Украіне звязаная з атрыманнем боепрыпасаў, дастаўленых на Данбас з так званымі «гуманітарнымі» канвоямі з РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках