28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Журавель: Мы яшчэ давядзем, што чагосьці вартыя

4
Уладзімір Журавель: Мы яшчэ давядзем, што чагосьці вартыя

Галоўны трэнер менскага «Дынама» Уладзімір Журавель пракаментаваў паражэнне ад «Генгама» (0:2) у матчы Лігі Еўропы.

У інтэрв'ю Прессболу трэнер выказаў незадаволенасць тым, што «бела-блакітныя» страцілі шанцы на выхад з групы.

- Які быў ваш план на гульню?

- У першым тайме намячалі згуляць строга, арганізавана, у нейкай ступені нават ахвяраваўшы цэнтрам поля. А пасля перапынку за кошт трох замен, у прыватнасці планавых выхадаў Стасевіча і Фігерэда, узмацніць гульню. Шкада, не хапіла адной хвіліны, не датрывалі. Але аддаць ініцыятыву яшчэ не значыць дзейнічаць нясмела. У другім тайме змаглі пераламаць ход гульні. Калі б рэалізаваў пенальці Стасевіч і выкарыстаў свой добры момант Дыямандэ, маглі як мінімум зраўняць лік. А ў канцоўцы нам ужо не было чаго губляць. Пайшлі вялікімі сіламі наперад і прапусцілі контратаку.

- Не шкадуеце, што не замянілі Дыямандэ на Адамовіча?

- Не, не шкадую. Дыямандэ выканаў вялікі аб'ём працы. Проста яму не хапіла падтрымкі партнёраў. Што тычыцца Адамовіча, то ён далёка не заўсёды з лаўкі належным чынам уваходзіць у гульню. Пераканаўся ў гэтым у чарговы раз.

- Чаму пры выбары брамніка аддалі перавагу Гутару?

- Ігнатовіч упэўнена правёў некалькі матчаў. Але ён малады галкіпер, і пасля паразы ад БАТЭ мы пастанавілі даць яму адпачыць. Гутар - дасведчаны брамнік, выклікаецца ў нацыянальную зборную. Вялікі прастой не пайшоў бы яму на карысць - трэба было вяртаць Сашу ў гульню.

- З прычыны таго, што «Дынама» страціла шанцы на выхад у плэй-оф, як вы збіраецеся праводзіць заключныя матчы?

- Мы незадаволеныя нашым вылетам з групы. У астатніх матчах у нас ёсць магчымасць праявіць сябе як каманда агулам, даказаць, што мы чагосьці вартыя. Проста дагульваць не станем. З ПАОК гуляем дома - у нас ёсць асабістыя рахункі да грэкаў, таму будзем біцца. Пастараемся дапамагчы «Генгаму».

- Склалася ўражанне, што не ўсе вашы падапечныя адгадалі з выбарам буцаў на гульню ў дажджлівае надвор'е - некаторыя слізгалі, падалі.

- Падбор буцаў - прэрагатыва футбалістаў. Для гэтага ёсць папярэдняя трэніроўка, размінка перад матчам. Я не бачыў, каб нехта выходзіў на поле ў так званых многашыпоўках. А слізгалі не толькі мы, але і гаспадары. Асабліва ў куце поля, дзе ўтварылася вялікая лужына. Газон пасля дажджу быў далёка не лепшай якасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках