28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касінец: П'яніцаў і курцоў трэба караць

130
Касінец: П'яніцаў і курцоў трэба караць

Прыняцце закона пра здароўе народа паляпшыць дэмаграфічную сітуацыю, мяркуюць чыноўнікі.

Пра гэта заявіў сёння ў час адкрыцця пасля рэканструкцыі тэрапеўтычнага корпуса Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Касінец, паведамляе БелТА.

Са слоў губернатара, для паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі таксама неабходна мінімізаваць колькасць абортаў, правесці дыспансерызацыю насельніцтва, а таксама праводзіць дзейсныя меры ў прафілактыцы алкагольнай залежнасці, аж да прыняцця пастановы аб забароне продажу спіртных напояў асобам, якія не дасягнулі 21 года.

Пасля завяршэння ўрачыстага мерапрыемства, каментуючы сваю заяву, кіраўнік вобласці адзначыў, што ў падрыхтаваным праекце закона аб здароўі народа ёсць раздзелы, якія рэгламентуюць абавязанні дзяржавы.

«Каб спытаць з грамадзян, дзяржава спачатку павінна ўзяць на сябе абавязанні, якія тычацца ўсіх відаў дапамогі, пачынаючы ад родадапамогі, завяршаючы спецыялізаванай. Разам з тым прадугледжваецца адказнасць самога чалавека за сваё здароўе, ён абавязаны яго зберагаць з самага ранняга дзяцінства», - сказаў Аляксандр Касінец.

Ён падкрэсліў, што людзі, якія не сочаць за сваім здароўем, злоўжываюць алкаголем, кураць, павінны несці адміністрацыйную і фінансавую адказнасць.

Людзям неабходна прывіваць навыкі здаровага ладу жыцця, ствараючы ўмовы для актыўнага і карыснага адпачынку. «У нас шмат аб'ектаў, дзе можна з карысцю правесці вольны час, займацца спортам, - сказаў губернатар. - Прафілактыка захворванняў, выкараненне парушэнняў на працоўных месцах, цвярозы лад жыцця і адсутнасць любых злоўжыванняў павінны стаць асноватворнымі момантамі жыцця».

Аляксандр Касінец падкрэсліў, што адной з найважнейшых частак дэмаграфічнай бяспекі з'яўляецца сям'я. «Нам трэба захоўваць і ўмацоўваць сям'ю», - сказаў старшыня аблвыканкама.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках