28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр актор Віктар Касцецкі

5
Памёр актор Віктар Касцецкі

Заслужаны актор Расеі Віктар Касцецкі памёр 6 лістапада ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 73 гадоў.

Пра гэта паведаміў партал «Фонтанка.ру». Аб даце і месцы развітання з акторам будзе паведамлена пазней.

Апошні раз актор выходзіў на сцэну падчас Фестывалю творчасці Васіля Шукшына, які праходзіў у пецярбургскім тэатры «Комедианты» 1 і 2 лістапада. Са словаў родных, актор не скардзіўся на здароўе і рыхтаваўся да прэм'еры спектакля «Завяшчанне цнатлівага бабніка», у якім граў галоўную ролю.

Віктар Касцецкі нарадзіўся 12 красавіка 1941 года. Вучыўся на мастацка-графічным факультэце Педагагічнага інстытута імя Герцэна, у 1965-м скончыў ЛГИТМиК. Ён працаваў у Ленінградскім тэатры ім. Ленінскага камсамола, Ленінградскім тэатры музычнай камедыі, Тэатры «Балтийский дом», Тэатры драмы імя А.С. Пушкіна, выкладаў на аддзяленні музычнай камедыі ў Пецярбургскай кансерваторыі.

Шырока вядомыя працы Касцецкага ў кіно. Ён сыграў Фларында ў камедыі «Труфальдзіна з Бергама» (1976) і доктара Лівсі ў фільме «Востраў скарбаў» (1982), здымаўся ў фільмах «Зорка чароўнага шчасця», «У маёй смерці прашу вінаваціць Клаву К», серыялах «Бандыцкі Пецярбург» і «Забойная сіла».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках