28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўчанка напісала рапарт аб звальненні з украінскага войска

13
Саўчанка напісала рапарт аб звальненні з украінскага войска

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка напісала заяву аб звальненні з ВПС Украіны.

Гэта адбылося ў сувязі з тым, што яна стала дэпутатам Вярхоўнай Рады ад партыі «Батькивщина». Як распавёў адвакат затрыманай лётчыцы Марк Фейгін, словы якога цытуе ТАСС, абарона збіраецца дамагацца для яе статусу ваеннапалонных.

«Я б хацеў сказаць, што Надзея Саўчанка падала заяву аб звальненні з узброеных сілаў Украіны, так як стала дэпутатам Рады», - распавёў Фейгін.

Саўчанка ўзначаліла выбарчы спіс ад партыі «Батькивщина» разам з былым украінскім прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнкай на мінулых выбарах у Вярхоўную Раду. Партыі ўдалося набраць 5,6 адсоткі галасоў выбаршчыкаў, неабходных для траплення ў парламент. Лідэрка партыі Юлія Цімашэнка выказала ўпэўненасць, што дэпутацкі статус дапаможа Саўчанцы выйсці на свабоду.

У пачатку чэрвеня 31-гадовая Надзея Саўчанка трапіла ў палон да апалчэнцаў у складзе дабравольніцкага батальёна «Айдар», які ваяваў на паўднёвым усходзе Украіны. Праз месяц яна была затрыманая расейскімі праваахоўнымі органамі і этапаваная ў СІЗА Варонежа. У канцы кастрычніка Басманны суд падоўжыў тэрмін яе арышту да 13 лютага 2015 г..

У Расеі Саўчанку абвінавачваюць у датычнасці да забойства журналістаў ВГТРК Ігара Карнелюка і Антона Валошына пад Луганскам. Паводле версіі следства, яна перадала каардынаты здымачнай групы тэлеканала камандаванню батальёна, пасля чаго па ўказаных пазіцыях быў адкрыты мінамётны агонь. Сама Саўчанка ўсе абвінавачванні адмаўляе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках