28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Звягінцаў: «Я ніколі ў жыцці не галасаваў, таму што гэта бессэнсоўна»

3
Андрэй Звягінцаў: «Я ніколі ў жыцці не галасаваў, таму што гэта бессэнсоўна»

Вядомы расейскі рэжысёр рэзка выказаўся пра сітуацыю ў сваёй краіне.

«У Андрэя Звягінцава - рэпутацыя ветлівага, але негаваркога чалавека, - піша Шон Уолкер, карэспандэнт брытанскага выдання The Guardian (пераклад - Inopressa.ru). - І са зразумелых прычынаў. На Канскім фестывалі сёлета ён атрымаў прыз за самую рэзкую атаку на цяперашнюю расейскую палітычную сістэму, калі-небудзь паказаную на вялікім экране».

«Левіяфан» паказвае простых расейскіх грамадзян, зломленых жахлівай карумпаванай бюракратыяй, аднак фільм быў натхнёны рэальнай гісторыяй, якая адбылася ў ЗША, і задуманая як універсальная прыпавесць, сказаў рэжысёр у інтэрв'ю, якое ён даў у маскоўскім офісе свайго прадзюсара.

«Незадоўга да нашай сустрэчы расейскі Саюз кінематаграфістаў, да ўсеагульнага здзіўлення, высунуў «Левіяфана» на «Оскар» ад Расеі ў намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове», нягледзячы на тое, што карціна адкрыта не прасоўвае патрыятычны парадак дня, як таго патрабуе ўрадавая палітыка, - піша карэспандэнт. - Ці быў Звягінцаў здзіўлены гэтым? у адказ рэжысёр прамаўляе доўгі маналог пра тое, як складана пабудаваць кар'еру ў сучаснай Расеі. Ён кажа ціха, узважана і з непрыхаваным гневам».

«Гэта як ісці па мінным полі, вось з якім пачуццём вы жывяце тут, - сказаў Звягінцаў журналісту. - Вельмі складана будаваць якія-небудзь планы на будучыню - у жыцці, у прафесіі, у кар'еры - калі вы не пагружаныя ў каштоўнасці сістэмы. Гэта дурная мадэль грамадзтва і, на жаль, вечны праклён нашай краіны. Паняцці вяршэнства закона і раўнапраўя тут практычна не абмяркоўваюць. У грамадстве вядзецца дыскусія, але яна бессэнсоўная, - мяркуе ён. - У мяне ёсць адчуванне абсалютнай бескарыснасці прэтэнзій на права голасу ў любой сітуацыі. Мне ўжо 50, і я ніколі ў жыцці не галасаваў, паколькі я ўпэўнены, што ў нашай сістэме гэта абсалютна бессэнсоўны крок».

«Мы жывем пры феадальным ладзе, калі ўсё - у руках аднаго чалавека, а ўсе астатнія з'яўляюцца часткай вертыкалі падпарадкавання», - пракаментаваў рэжысёр структуру ўлады сучаснай Расеі, якая лягла ў аснову фільма, дзе органы ўлады функцыянуюць паводле прынцыпу «падлізвацца да вышэйстаячых і штурхаць ніжэйстаячых».

Карэспандэнт таксама спытаў Звягінцава аб нядаўнім законе, што забараняе лаянку ў кіно і тэатры, праз які пракатная версія фільма, дзе шчодра гучыць лаянка падлягае масіўнай цэнзуры.

«Я думаю, што гэта дурное, ідыёцкае правіла, якое было прадуманае, - адказаў ён. - Гэта дакладна і ў дачыненні да многіх іншых правілаў. Апошнім часам Дума вельмі нас здзіўляла сваімі ініцыятывамі. Яны называюць сябе «барацьбітамі за маральнасць». Магчыма , яны і сапраўды маральна чыстыя і хочуць нас прыпадобніць сабе, - іранізуе рэжысёр. - Аднак яны, здаецца, не разумеюць, што іх задача - зрабіць жыццё людзей лепшым, а не больш маральным.

«Між тым аб'ектам самай бязлітаснай сатыры ў «Левіяфане» стала царква, - піша Уокер. - Звягінцаў кажа, што ён свецкі чалавек, але вернік. Калі яму было 28, распавёў рэжысёр, ён пастанавіў хрысціцца, але высветліў, што ягоная бабуля з дзядулем таемна яго ахрысцілі, калі яму было два гады».

«Тое, як у «Левіяфане» намаляваная карыслівая, арганізаваная царква разам з ванітна карумпаванай палітычнай сістэмай і запойным, фрагментаваным грамадствам, не так ужо далёка ад расейскай рэчаіснасці, як гэта імкнуцца паказаць улады», - дзеліцца сваім меркаваннем карэспандэнт.

Раздражненне Звягінцава выклікала ў асаблівасці адно выказванне расейскага міністра культуры Уладзіміра Мядзінскага, які адкрыта заявіў, што яму не падабаецца «Левіяфан», піша Уокер.

«Няхай растуць ўсе кветкі, але дзяржава будзе паліваць толькі тыя з іх, якія прыносяць добрыя плады», - заявіў міністр.

«Яго павінны былі звольніць пасля гэтых слоў, паколькі гэта прамое парушэнне канстытуцыі, прамое парушэнні свабоды самавыяўлення, - мяркуе Звягінцаў. - Нельга падпарадкаваць правілам мастацтва. Усе павінны быць роўныя. Урадавая дапамога, без якой мастацтва не можа функцыянаваць, павінна быць роўна размеркаваная паміж усімі ўдзельнікамі».

«Левіяфан» распавядае гісторыю асобнага чалавека, які стаяў перад дылемай, ці паспрабаваць яму супрацьстаяць монстру ў асобе дзяржавы, - тлумачыць Шон Уолкер. Вось як на гэтае пытанне адказвае сам Звягінцаў: «Многія думаюць, што трэба прытрымлівацца тэорыі малых спраў, што трэба рабіць усё, што вы можаце ў вашым становішчы. Я кінарэжысёр. Я не палітычны актывіст. Але я не магу не рэагаваць на тое, што адбываецца вакол мяне».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках