27 красавiка 2024, Субота, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вечарына супраць санкцый. Косцін, Калігула, Конь

4
Вечарына супраць санкцый. Косцін, Калігула, Конь

Мабыць гэта нейкі закон прыроды - у напружаныя для імперый моманты патрыцыі пачынаюць гарэзіць і ладзіць вечарыны (оргіі ў даінфармацыйную эпоху).

Вось і ВТБ, гледзячы на санкцыі, курс даляра ў 47 рублёў і дзірку ў балансе вырашыў адзначыць гэтую справу. Пагуляць у "апошнія дні Рыма", піша сайт Аляксея Навальнага.

Трапіўшы пад санкцыі ВТБ 2 кастрычніка правёў вялікую закрытую вечарыну ў маскоўскім гатэлі Crowne Plaza, падчас якой гасцям быў прадэманстраваны фільм, які паказвае кіраўніка банка Андрэя Косціна ў ролі дырыжора, які запісвае на паперы канцэрт пад назвай «Анты-санкцыі», паведаміла ў пятніцу, 7 лістапада, агенцтва Bloomberg са спасылкай на тры крыніцы, якія прысутнічалі на мерапрыемстве.

На кадрах 58-гадовы Косцін, апрануты ў белы касцюм, сядзеў за сталом і запісваў канцэрт, пакуль ягоны першы намеснік Юрый Салаўёў і іншыя менеджэры ВТБ паказвалі, што граюць на музычных інструментах, распавялі суразмоўцы агенцтва. У фінале Салаўёў зрабіў прамову, прысвечаную неабходнасці захоўваць вернасць самому сабе, пасля чаго «сарваў з сябе парык і шпурнуў яго ў гледачоў», апісвае Bloomberg са слоў крыніц.

Перад гасцямі выступілі брытанская спявачка Сафі Эліс-Бэкстар, якая выканала песні з апошняга альбома, і танцоры, паведамляе Bloomberg. Агулам вечарынка доўжылася шэсць гадзін.

Ці была прайграная сцэна з караблём з фільма "Калігула" агенцтва Блумберг не паведамляе. Хутчэй за ўсё была, раз ужо да зрывання парыкоў дайшло. Проста, гэта ў рамках афтэпаці было.

Нагадваем, што кіраўніцтва дзяржаўнага банка ВТБ - гэта людзі, якія скралі проста ўсё. Нават гіперспасылак на пасты ставіць не будзем, столькі разоў пісалі пра іх махлярства - выбраць лепшы прыклад нельга.

А ўсё, што не скралі, яны развалілі. Бясконцая дзірка ў капітале закрываецца пастаяннымі ўліваннямі з бюджэту або ашуканскай афертай з даччыным кіпрскім банкам.

Вечарыну яны зладзілі з брытанскай спявачкай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках