28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Эстоніі: Нельга разбураць бяспеку Еўропы за пару еўра

2
Прэзідэнт Эстоніі: Нельга разбураць бяспеку Еўропы за пару еўра

Калі мы адступім ад сваіх прынцыпаў, гэта можа стаць канцом Еўропы.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес у інтэрв'ю нямецкаму выданню Der Tagesspiegel, паведамляе Европравда.

Паводле ягоных слоў, у цяперашні час у дзяржавах ЕЗ назіраецца моцная тэндэнцыя да змякчэння санкцый супраць РФ.

Ільвес лічыць такую пазіцыю абсалютна памылковай.

"Калі нехта кажа, што мы павінныя аслабіць санкцыі, таму што Пуцін задае некалькі менш агрэсіўны тон, то гэта паказвае поўнае няведанне сітуацыі. Мы не павінныя разбураць аснову еўрапейскай бяспекі за пару еўра", - падкрэсліў прэзідэнт Эстоніі.

На ягоную думку, краіны Захаду не адрэагавалі на анексію Расеяй Крыма адэкватна.

"Расея, такім чынам, разбурыла еўрапейскі парадак бяспекі. Але многія дзяржавы не прызналі сур'ёзнасць сітуацыі. Замест гэтага была спрэчка аб тым, каго ўключыць у санкцыйны спіс", - адзначыў Ільвес.

Сёння Еўропа вярнулася да часоў анексіі Судэтскай вобласці Чэхаславакіі, калі можна было адбіраць у іншых краін тэрыторыі праз этнічную прыналежнасць іх жыхароў, лічыць эстонскі прэзідэнт.

"Мы ў значна большай бядзе, чым мы прызнаем", - падкрэсліў Ільвес.

"Калі мы адступім ад сваіх прынцыпаў, гэта можа стаць канцом Еўропы", - дадаў ён.

Нагадаем, раней прэзідэнт Эстоніі заявіў, што трывожныя сігналы аб магчымым развіцці падзей ва Украіне прагучалі яшчэ ў Грузіі шэсць гадоў таму, але мала хто іх пачуў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках