28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На волю выйшаў злодзей у законе Саша Кушнер

45
На волю выйшаў злодзей у законе Саша Кушнер

6 лістапада на волю выйшаў гамяльчук Аляксандр Кушнераў, вядомы ў крымінальным свеце як злодзей у законе пад мянушкамі Саша Кушнер і Саша Беларус.

Пакаранне ён адбываў у Мазыры ў папраўчай калоніі строгага рэжыму ВК-20.

Нагадаем, што Аляксандр Кушнер з сваіх пражытых 48 гадоў ледзь не палову правёў у месцах пазбаўлення волі. У «ліхіх 90-х» за двайное забойства, учыненае ў складзе банды, ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання, аднак расстрэл быў заменены на 15-гадовы тэрмін, паведамляюць «Беларускія навіны».

Пасля вызвалення Кушнер знаходзіўся пад наглядам міліцыі, але ў снежні 2010 года самавольна пакінуў Беларусь, за што быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

Як пазней высветлілася, ён з'ехаў у Маскву і далучыўся да клану аднаго з самых уплывовых крымінальных аўтарытэтаў Аслана Усаяна па мянушцы Дзед Хасан.

У траўні 2011 года Дзед Хасан «каранаваў» пяць новых злодзеяў у законе, у ліку якіх быў і Аляксандр Кушнер - яго Дзед Хасан прызначыў «сматрашчым» за Беларуссю.

Аднак на свабодзе ў новым статусе Саша Беларус прабыў менш за тыдзень. 18 траўня яго затрымалі аператыўнікі ў Раменскім раёне Падмаскоўя. У яго было знойдзена і канфіскавана 3,24 г гераіну. Новаспечанаму злодзею ў законе свяціў тэрмін ад 3 да 10 гадоў, аднак суд прысудзіў яго ўсяго да 5 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Пакаранне беларускі злодзей у законе адбываў у СІЗА горада Кірава і вызваліўся ў снежні 2011 года.

У лютым 2012 года беларускі аўтарытэт зноў быў затрыманы расейскімі паліцэйскімі, але ўжо за парушэнне рэжыму знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Яго абавязалі добраахвотна пакінуць Расею, але ён праігнараваў судовае рашэнне. 6 лістапада 2012 паліцэйскія затрымалі Кушнерава ў Маскве каля метро «Беларуская» і ў той жа дзень дэпартавалі на радзіму.

Крымінальны аўтарытэт абвінавачваўся ва ўчыненні злачынства паводле арт. 422 КК РБ («Ухіленне ад прэвентыўнага нагляду»). 15 сакавіка 2013 яго прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках