5 траўня 2024, Нядзеля, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што бачаць пілоты пры пасадцы ў самым небяспечным аэрапорце планеты (Відэа)

9

Пасадзіць самалёт тут - сапраўднае майстэрства.

Аэрапорт Пара ў Бутане размешчаны ў некалькіх кіламетрах ад аднайменнага горада ў цеснай даліне ракі Пара, на вышыні двух тысяч метраў над узроўнем мора. Пры гэтым аэрапорт акружаны некалькімі гарамі-пяцітысячнікамі, што робіць яго адным з самых складаных для прызямлення на планеце.

І як быццам звычайных складанасцей з геаграфіяй мала, але ўзлётная паласа ў Пара таксама досыць кароткая.

Журналістка кампаніі BBC Кармэн Робертс далучылася да пілотаў самалёта ў кабіне лайнера для таго, каб зафатаграфаваць тое, што бачыць экіпаж падчас набліжэння да Пара і пасадкі самалёта.

Пілоты лайнера павінны быць сертыфікаваныя спецыяльна для пасадкі ў гэтым адзіным аэрапорце Бутану. Сам жа камандзір карабля падчас пасадкі тлумачыць карэспандэнту, што па меры набліжэння да аэрапорта ён вымушаны адключаць аўтапілот і арыентавацца выключна на ўласнае веданне мясцовасці (напрыклад, першапачаткова аэрапорт скрыты за адной з гор і яго не відаць). Адным словам, саджаць рукамі, не маючы магчымасці скарыстацца якімі-небудзь дадатковымі прыладамі на борце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках