5 траўня 2024, Нядзеля, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паставах пройдзе фестываль арганнай музыкі

1
У Паставах пройдзе фестываль арганнай музыкі

Другі музычны фестываль «Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны» праходзіць у рэгіёне 8-9 лістапада.

Фестываль адкрываецца сёння канцэртам арганнай музыкі ў касцёле Святога Антонія Падуанскага Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах. Тут жа на наступны дзень адбудзецца закрыццё, паведамляе БелТА.

Агулам фестываль захавае камерны фармат, на працягу двух дзён канцэрты пройдуць у касцёлах у Паставах, вёсцы Лучай, аграгарадках Лынтупы і Камаі. У апошнім, дарэчы, знаходзіцца 100-гадовы орган.

Слухачоў чакае выступ саліста Беларускай дзяржаўнай філармоніі, народнага артыста Беларусі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Ігара Алоўнікава. Таксама ў канцэртах удзельнічаюць выкладчыца Менскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, лаўрэат міжнародных конкурсаў Кацярына Мікалаева, выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Падгайская, лаўрэат міжнародных конкурсаў Віталь Дарашук.

Вядучая - дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Савіцкая. Арганізатарам выступае райвыканкам пры падтрымцы Беларускай дзяржаўнай філармоніі, парафіі касцёла Святога Антонія Падуанскага.

Першы фестываль арганнай музыкі ў Паставах адбыўся ў кастрычніку мінулага года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках