5 траўня 2024, Нядзеля, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве развітваюцца з акторам Аляксеем Дзявотчанкам

5
У Маскве развітваюцца з акторам Аляксеем Дзявотчанкам

Сотні людзей прыйшлі развітацца з акторам Аляксеем Дзявотчанкам у «Гогаль-цэнтр».

Як паведамляе «Эхо Москвы», аддаць даніну памяці актору прыйшлі як яго калегі, так і звычайныя гледачы.

Цырымонія развітання доўжылася да поўдня. Затым адбудзецца адпяванне і крэмацыя. Пахаваюць Аляксея Дзявотчанку ў яго родным Санкт-Пецярбургу.

Актор памёр 5 лістапада, яму было 49 гадоў. Следства схіляецца да не крымінальнай версіі смерці Дзявотчанкі, нягледзячы на тое, што ў першыя гадзіны пасля выяўлення цела прагучала меркаванне, што артыст мог быць забіты.

5 лістапада Дзявотчанку знайшлі мёртвым у здымнай кватэры. У праваахоўных органах заявілі, што прыкмет гвалтоўнай смерці на целе Дзявотчанкі не выяўлена. Акрамя таго, кватэра была зачыненая знутры. Паводле афіцыйнай версіі, актор мог загінуць з-за вострай сардэчна-сасудзістай недастатковасці.

Дзявотчанка быў чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Ён з'яўляўся чальцом Аб'яднанага грамадзянскага фронту і ўдзельнікам некалькіх «Маршаў нязгодных». Ён таксама браў удзел у акцыях пратэсту, якія пачаліся ў Расеі пасля выбараў у Дзяржаўную думу ў снежні 2011 года.

У лістападзе 2011 года Аляксей Дзявотчанка апынуўся ў цэнтры ўвагі СМІ, калі заявіў, што адмаўляецца ад звання заслужанага артыста Расеі і абедзвюх дзяржаўных прэмій.

Аляксей Дзявотчанка нарадзіўся 14 кастрычніка 1965 г. у Ленінградзе. У 1990 годзе ён скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі імя Чаркасава. Ён працаваў у Тэатры юнага гледача імя Бранцава, у Тэатры імя Ленсавета, у Камернай філармоніі, Тэатры на Ліцейным, Александрынскім тэатры, Вялікім драматычным тэатры імя Таўстаногава. З 2012 года актор выступаў у Маскоўскім мастацкім тэатры імя Чэхава.

Артыст двойчы быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Расеі ў галіне літаратуры і мастацтва. Апошняя была прысуджана яму за ролю Хлестакова ў спектаклі «Рэвізор» па п'есе Мікалая Гогаля. Тэлегледачам Дзявотчанка знаёмы з серыялаў «Вуліцы разбітых ліхтароў», «Бандыцкі Пецярбург» і «Забойная сіла».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках