5 траўня 2024, Нядзеля, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінэнерга Украіны пацвердзіў інфармацыю аб заведзенай на яго справе

1
Кіраўнік Мінэнерга Украіны пацвердзіў інфармацыю аб заведзенай на яго справе

Міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Продан пацвердзіў, што праваахоўныя органы вядуць расследаванне, у якім ён з'яўляецца фігурантам.

«Мне складана сказаць, што там за справа. Я разумею, што гэтая справа звязаная з тым, што пракуратура правярае дзяржаўную кампанію «Цэнтрэнерга», правярае, як і якія аб'ёмы вугалю закупляліся. Я так разумею, што праверка ідзе ўсіх здзелак, звязаных з закупкай вугалю. ПАРаўскі вугаль і гэтыя пагадненні будуць таксама правярацца», - заявіў Продан, паведамляе УНП.

Паводле слоў міністра, Украіна закупляла ў ПАР вугаль па рынкавай цане. «Аб'ектыўную цану на ПАРаўскі вугаль нельга параўнаць з коштам украінскага і расейскага вугалю. Вядома, ён будзе даражэй праз транспарціроўку, перагрузку ў партах і гэтак далей. Наколькі мне вядома з інфармацыі, якую мне давала кампанія «Цэнтрэнерга» і дзяржаўная кампанія, якая закупляла, яны закуплялі ў досыць празрыстага трэйдэра з празрыстымі складнікамі, якія ўстанаўліваюць цану на вугаль», - паведаміў міністр.

Продан падкрэсліў, што ён і ягонае міністэрства гатовыя супрацоўнічаць з праваахоўнымі органамі. Паводле ягоных слоў, галоўнай задачай з'яўляецца бесперабойная пастаўка вугалю на ўкраінскія цеплавыя станцыі.

Раней паведамлялася, што Продан знаходзіцца пад пагрозай арышту. Мяркуецца, што следчыя ўкраінскай генпракуратуры на працягу выходных падрыхтуюць і пададуць у суд хадайніцтва аб арышце міністра, які праходзіць паводле карупцыйнай справы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках