29 красавiка 2024, панядзелак, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста расейскай апазіцыі прысудзілі да 4,5 гадоў турмы

3
Актывіста расейскай апазіцыі прысудзілі да 4,5 гадоў турмы

Цвярскі суд Масквы прысудзіў Сяргея Махнаткіна да 4,5 гадоў калоніі строгага рэжыму за збіццё паліцэйскіх.

Напярэдадні вынясення прысуду 60-гадовы актывіст апазіцыі зладзіў бойку ў зале суда і пагражаў забіць адваката, паведамляе BBC.

Суддзя абвясціў актывіста ў вышук, бо ён не з'явіўся на абвяшчэнне прысуду.

Сяргей Махнаткін (на фота) быў затрыманы 31 снежня 2013 г. падчас акцыі прыхільнікаў лідара «Другой Расеі» Эдуарда Лімонава ў абарону 31-га артыкулу канстытуцыі Расеі, які гарантуе свабоду сходаў.

Паводле версіі следства, Махнаткін аказаў супраціў супрацоўнікам паліцыі і нанёс цялесныя пашкоджанні палкоўніку і супрацоўніцы другога аператыўнага палка маскоўскага глаўка МУС.

Падчас спрэчак бакоў пракурор прасіла прызнаць Махнаткіна вінаватым і прысудзіць да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Менавіта такое пакаранне і прызначыў суд.

На судовым пасяджэнні ў аўторак Махнаткін адмовіўся ад паслуг адваката і заявіў, што хоча абараняць сябе сам, аднак суддзя ўсё ж прызначыў яму дзяржабаронцу.

Пасля гэтага падсудны стаў стукаць сталом па падлозе і абражаць пракурора, а затым пабіўся з прыставамі, якія спрабавалі яго супакоіць. «Я заяўляю, што заб'ю абаронцу, калі яго мне прызначыць суд. Мне не патрэбны адвакат», - заявіў Махнаткін.

19 верасня Цвярскі суд накіраваў Сяргея Махнаткіна на стацыянарную судова-псіхіятрычную экспэртызу ў Цэнтр псіхіятрыі імя Сербскага.

Экспэртыза была прызначаная ў парадку слуханняў, бо, са слоў суддзі, на пасяджэннях падсудны пляваўся ў адваката, выкарыстоўваў лаянку і агулам паводзіў сябе агрэсіўна.

У канцы кастрычніка Цэнтр імя Сербскага прызнаў Махнаткіна адэкватным.

Махнаткін ужо быў асуджаны за супраціў супрацоўніку міліцыі ў ліпені 2010 года. Ён быў затрыманы на акцыі 31 снежня 2009 г. і прысуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі.

У красавіку 2012 года Дзмітрый Мядзведзеў, які быў тады прэзідэнтам Расеі, памілаваў Махнаткіна прыкладна за паўгода да заканчэння тэрміну зняволення.

Фота: ТАСС

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках