26 красавiка 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадцы стварылі аўтамабіль з канопляў

17

Кампанія Motive Industries Inc. заявіла, што стварыла самы «зялёны» аўтамабіль у свеце.

Асаблівасць навінкі ў тым, што кузаў выкананы з канопляў, якія вырошчваюцца ў Канадзе ў прамысловых маштабах. Вытворцы плануюць увесці электрычны хэтчбек Kestrel у масавую вытворчасць, паведамляе «Карэспандэнт» са спасылкай на выданне Novate.

Пры стварэнні матэрыялу для абліцоўвання Kestrel сцёблы канопляў прасавалі, а потым залівалі біяпалімерам. Біякампазіт, атрыманы ў выніку, такі ж гнуткі і трывалы, як і вугляроднае валакно, з якога робяць карпусы спорткараў. Аўтамабіль з канопляў атрымаўся вельмі лёгкім - крыху больш за тону. Ён практычна не забруджвае навакольнае асяроддзе. Максімальная хуткасць хэтчбека складае 90 км/г, а пры поўнай зарадцы батарэй ён можа праехаць 160 км/гадзіну.

Пакуль больш нічога не вядома пра тэхнічныя характарыстыкі навінкі і яе сабекошт. Канадцы кажуць, што каноплі могуць стаць экалагічным развязаннем для аўтамабільнай галіны.

Каноплі выкарыстоўваецца як сыравіна для медыцынскай, паліўнай, тэкстыльнай, папяровай, будаўнічай і іншых галін, а таксама для вытворчасці грубага расліннага валакна (пянька).

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках