Аншлаг на «Дзень вышыванкі» ў Менску
17- 13.12.2014, 20:51
- 23,893
У менскім «Палацы мастацтва» праходзіць другі фестываль беларускай культуры «Дзень вышыванкі».
Кірмаш традыцыйнага і сучаснага адзення з нацыянальным арнаментам і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў адкрыўся ў 15:00. Ён прадоўжыцца да позняга вечара. У гэты ж час у канферэнц-зале «Палаца мастацтваў» праходзяць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі і музычныя выступы беларускіх гуртоў.
Мерапрыемства сабрала ў адным месцы некалькі дзясяткаў вытворцаў рамесных вырабаў, мастакоў і музыкаў. Яго наведалі сотні менчукоў. «Радыё Свабода» публікуе на сваім сайце фотарэпартаж з «Дня вышыванкі».
Нагадаем, першы Дзень вышыванкі прайшоў у Менску 5 кастрычніка і сабраў больш за 1500 чалавек.