4 траўня 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Баранавічаў арыштаваны пасля вяртання з Украіны

19
Актывіст з Баранавічаў арыштаваны пасля вяртання з Украіны

У Баранавічах праваахоўныя органы затрымалі актывіста Дзмітрыя Палойку.

Даведацца што-небудзь пра гэтую справу ў яго было немагчыма, ён быў недаступны. У гарадской міліцыі толькі паведамілі, што актывіст знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), іншай інфармацыі не давалі, паведамляе сайт ПЦ «Вясна».

«Справа гэта вельмі складаная і крохкая. Апошнія паўгода Зміцер Палойка быў ва Украіне, і як толькі ён прыехаў на вакзал у Баранавічы, то адразу быў затрыманы. Праз знаёмых я даведаўся, што на яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, і Баранавіцкі гарадскі суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да 10 дзён арышту, якія ён цяпер адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання. Але чаму за дробнае хуліганства міліцыя выклікае і дапытвае ўсю радню, забараняе ім пакідаць Баранавічы? У гэтай справе шмат незразумелага, і мы будзем яе адсочваць», - распавёў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках