4 траўня 2024, Субота, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Палойка: «Паведаміце ўсім, што ў Беларусі забаронена жаніцца на ўкраінках»

17
Дзмітрый Палойка: «Паведаміце ўсім, што ў Беларусі забаронена жаніцца на ўкраінках»

Гэта было апошняе, што сказаў арыштаваны ў Баранавічах актывіст ДЗмітрый Палойка сваёй нявесце з Украіны.

Жыхара Баранавічаў Дзмітрыя Палойку затрымалі на вакзале пасля прыезду з Украіны 4 снежня і асудзілі на 10 дзён за дробнае хуліганства.

Intex-press звязалася з нявестай Дзмітрыя - Вітай, якая жыве ва Украіне ў горадзе Курахава Данецкай вобласці. Яны пазнаёміліся летам праз інтэрнэт, ён некалькі разоў прыязджаў да яе ва Украіну і цяпер Віта і Дзіма наважылі ажаніцца.

Жанчына распавяла, што Дзмітрый паехаў у Баранавічы, каб прадаць кватэру.

- Мы збіраемся ажаніцца, і ён хацеў мець нейкія сродкі для таго, каб пачаць жыць ва Украіне, - тлумачыць Віта. - Ва Украіне цяпер ідзе вайна, усім цяжка, і Дзіма меркаваў, што лішнія грошы нам не перашкодзяць. Ён знайшоў пакупніка, дамовіўся аб цане і паехаў у Баранавічы афармляць дакументы.

Пасля прыезду ў Баранавічы 8 снежня Дзмітрыя Палойку затрымалі адразу на вакзале. Ён паспеў патэлефанаваць Віце і сказаць, што яго забіраюць у міліцыю.

- Паведамі ўсім, што ў Беларусі ажаніцца на ўкраінцы забаронена, - апошняе, што пачула Віта ад Дзімы.

- У нас вайна ідзе, а такога бязладдзя няма, - уздыхае жанчына.

Пазней Віце патэлефанаваў чалавек, які сядзеў разам з Дзмітрыем у СІЗА, і распавёў, што міліцыя пасля затрымання перадала хлопца КДБ, а тыя ў хуткім часе вярнулі яго назад міліцыі. Суд прысудзіў Дзмітрыя Палойку да 10 дзён арышту за дробнае хуліганства.

У КДБ паведамілі, што нічога не могуць сказаць аб затрыманні Палойкі.

Беларускія выданні выказалі здагадку, што чалавек па прозвішчы Палойка служыў у батальёне «Данбас» і, мабыць, таму хлопец быў затрыманы ў Беларусі.

Віта гэтаму здзіўленая, яна лічыць, «магчыма, Дзмітрый выпадкова трапіў у кадр». Па словах жанчыны, горад Курахово, дзе яна жыве, знаходзіцца ў 18 км ад зоны ато і данецкага аэрапорта. Віта распавяла, што кананада ў горадзе чутная амаль кожны дзень, бывае, і шкла ад выбухаў рассыпаюцца: «Грады ляцяць над галовамі, але мы ўжо ўсе прывыклі».

- У нас у горадзе вельмі шмат вайскоўцаў: «Данбас», «Азоў», «Правыя сектары» розныя, тэхніка ездзіць, - распавядае нявеста Палойка. - Дарослыя і дзеці пастаянна фатаграфуюцца з імі. За 200 грыўняў нават на танку можна пакатацца. Можа, ён дзесьці выпадкова ў кадр трапіў?

Па словах Віты, Дзіма пражыў у яе ў Украіне тры месяцы, пасля вярнуўся ў Беларусь. І толькі нядаўна зноў прыязджаў на адну тыдзень у Курахово. Гэта можна праверыць і па штампам у пашпарце.

- Ён 20 сьнежня павінен выйсці, і хай адразу едзе дадому ў Украіну, - ледзь не плача Віта. - Не трэба мне ні яго кватэра, ні тыя грошы. Мы хочам нармальную сям'ю стварыць, працаваць, жыць душа ў душу. Ён добры зваршчык, у нас у горадзе ёсць дзе працаваць - ёсць ГРЭС, завод «Электрасталь» ... Я не разумею, як такое ў вашай краіне магло адбыцца? Для мяне гэта шок. Я яго больш нікуды не адпушчу.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках