26 красавiка 2024, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вакульчык: У інтэрнэце з'яўляюцца дэструктыўныя рэсурсы

38
Вакульчык: У інтэрнэце з'яўляюцца дэструктыўныя рэсурсы

Кіраўнік КДБ незадаволены сайтамі, якія з'яўляюцца ў інтэрнэце.

Пра гэта Уладзімір Вакульчык заявіў сёння, выступаючы ў "савеце рэспублікі", паведамляе БелТА.

"У сетцы інтэрнэт бесперапынна з'яўляюцца новыя дэструктыўныя інфармацыйныя рэсурсы, сайты радыкальных групаванняў і тэрарыстычных арганізацый. Пры гэтым зламыснікі ў поўным аб'ёме выкарыстоўваюць магчымасці глабальнай інфармацыйнай прасторы", - адзначыў Валерый Вакульчык.

Паводле ягоных слоў, маштабы высокатэхналагічнай злачыннасці ўзрастаюць з кожным годам. Старшыня КДБ прывёў звесткі ААН, якія сведчаць, што ахвярамі злачынцаў, якія арудуюць у інтэрнэце, штогод становяцца больш за 1,5 млн чалавек. Акрамя таго, паводле розных экспертных ацэнак, памеры матэрыяльнай шкоды ад кіберзлачыннасці могуць складаць да $1 трлн. у год.

"Развіццё абстаноўкі характарызуецца бесперапынным узрастаннем значэння інфармацыі і інфармацыйных тэхналогій у жыцці грамадства і дзяржавы. Аднак разам з пазітыўнымі аспектамі інфарматызацыі адбываецца і спадарожнае павелічэнне колькасці выклікаў і пагроз. Такія тэрміны, як інфармацыйны тэрарызм, інфармацыйная злачыннасць, інфармацыйнае зброя ўвайшлі ва ўжытак. Гэта штодзённая рэальнасць і патрабуе прыкладання значных намаганняў праваахоўнікаў і спецыяльных службаў", - сказаў Валерый Вакульчык.

Ён прэзентаваў сенатарам законапраект аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расеі аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі. Дакумент падпісаны ў Маскве ў снежні 2013 года і накіраваны на развіццё ўзаемадзеяння ў сферы міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, стварэнне адпаведных прававых і арганізацыйных асноў супрацоўніцтва, абмежаванне пагроз міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.

Плануецца правядзенне на рэгулярнай аснове двухбаковых кансультацый у мэтах разгляду ходу выканання пагаднення, абмену інфармацыяй, аналізу і сумеснай ацэнкі ўзнікаючых пагроз інфармацыйнай бяспекі, а таксама вызначэння, узгаднення і каардынацыі сумесных мер рэагавання на такія пагрозы.

На пасяджэнні ратыфікацыя пагаднення была ўхваленая "сенатарамі".

Нагадаем, сёння "савет рэспублікі" таксама ўхваліў праект закона "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі", які дазваляе ўладам блакаваць незалежныя сайты.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках