28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: хлуслівая Расея асуджаная

17
Барыс Нямцоў: хлуслівая Расея асуджаная

Хлус, які ёй кіруе, таксама будзе пракляты, нават калі ён цяпер адчувае сваю веліч і ўсеўладдзе.

Пра гэта расейскі апазіцыйны палітык напісаў у «Фэйсбуку».

«Я абсалютна згодны з Навальным у тым, што немагчыма трываць усёпранікальную дзяржаўную хлусню. Можна дараваць памылкі ўлады, яе некампетэнтнасць і глупства, але хлусню дараваць і трываць нельга.

Дзяржава хлусні не можа быць моцнай, не можа быць багатай і паспяховай. Смуроднае дзярмо хлусні захліснула краіну, і яна ў гэтых фекаліях тоне.

Хлуслівая Расея асуджаная. Хлус, які ёй кіруе, таксама будзе пракляты, нават калі ён цяпер адчувае сваю веліч і ўсеўладдзе.

Калі ён з самазадаволенай усмешкай кажа, што ў яго няма палацаў, ён хлусіць. Іх у яго 26. Калі ён кажа, што не ведае, якая зарплата ў Сечына, ён хлусіць, паколькі яе ўзгадняў, усталяваўшы на адзнацы 50 млн даляраў у год ці 8.2 млн рублёў у дзень.

Калі ён кажа, што расейскія жаўнеры не ваююць на Данбасе, ён хлусіць, паколькі аддаваў загады Шайгу як Вярхоўны Галоўнакамандуючы.

Ён выдатна ведае, колькі загінула там нашых жаўнераў, але хлусіць, што не ў курсе, тым самым ад іх адракаючыся.

Ён выдатна ведае, што гісторыя з распяццем у Славянску хлопчыка з'яўляецца жахлівай хлуснёй Першага канала, але маўчыць, бо сказаць зусім няма чаго, а загад хлусіць па ТБ аддаваў сам і не раз.

Ён хлусіць, калі кажа, што крызіс звязаны выключна з нафтай, якая таннее. Крызіс шмат у чым справакаваны яго вар'яцкай агрэсіўнай палітыкай, але хлус гэтага ніколі не прызнае.

Ён хлусіць пра апазіцыю, якая працуе на Захад, пятую калону і нацыянальных здраднікаў. Нацздраднікі - гэта яго змоўшчыкі, якія набілі кішэні і сталі мільярдэрамі з віламі на Блакітным беразе і ў Лондане.

А не Навальны, які жыве ў Любліна ў звычайнай кватэры.

Ён хлусіць, калі кажа, што суд стаіць на варце закона і як ён вызначыць, так і будзе.

Калі б гэта было так, то Навальнага сёння б вызвалілі, а Сердзюкова з Васільевай пасадзілі.

Хлус яшчэ і баязлівы. Ён баіцца, што за ўсё гадасці і подласці, якія ён зрабіў, прыйдзецца адказваць.

А таму душыць і саджае ўсіх, хто не згодны з яго гнілой і подлай хлуснёй», - напісаў Барыс Нямцоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках