28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ватыкане запалілі калядную ялінку (Відэа)

1

На плошчы Святога Пятра ў Ватыкане ў пятніцу, 19 снежня, урачыста запалілі гірлянду на каляднай ялінцы.

На самай справе гэта піхта, якую папе рымскаму падарылі жыхары паўднёваіталійска вобласці Калабрыя. Размах галін дасягае 10 метраў, а дыяметр ствала ў камлі - больш за паўметра, паведамляе Euronews.

Далучыцца да свята прыехалі вернікі і проста турысты.

«Гэта сімвал хрысціянства, але гэта і святы, і свецкі сімвал: бо калядная батлейка - гэта хрысціянства, а ялінка - свецкая традыцыя. Дзецям усё гэта падабаецца, так што дома мы ладзім абодва святы», - заявіў адзін з іх.

«Гэтая традыцыя аб'ядноўвае сям'ю дзеля свята. Гэта і звычай, і спосаб сабрацца разам проста дзеля таго, каб прыбраць ялінку - гэта, вядома, вельмі сімвалічнае дзеянне», - падзяліўся іншы турыст.

Ялінка па традыцыі ўсталяваная побач з егіпецкім абеліскам - цэнтральным элементам плошчы Святога Пятра.

Будынак вакол плошчы, уключаючы сабор, упершыню ўпрыгожаны святочнай ілюмінацыяй: у Ватыкане асабліва падкрэсліваюць, што былі выкарыстаныя энэргазберагальныя лямпы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках