27 красавiка 2024, Субота, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Тэмзе ў Лондане пабудуюць «мост-сад»

Мэр Лондана Барыс Джонсан ухваліў праект будаўніцтва 366-метровага «мосту-саду» праз Тэмзу.

Пешаходная пераправа звяжа цэнтральны раён Тэмпл і Саўт Бэнк на паўднёвым беразе ракі. Будаўніцтва можа пачацца ўжо ў наступным годзе, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка горада, паведамляе BBC.

Ініцыятарам ідэі стала брытанская акторка Джаана Ламлі, а аўтарам дызайну выступіў стваральнік алімпійскай чашы для лонданскіх гульняў 2012 года Томас Хезервік.

Праект азелянення моста распрацаваў ландшафтны дызайнер Дэн Пірсан - ён прапануе пасадзіць на ім 270 дрэў, а таксама мноства кустоў, павойных раслін, жывых платоў і кветак.

Са слоў Барыса Джонсана, мост-сад стане новай выдатнай славутасцю Лондана. «Мост будзе цудоўнай выспай спакою ў самым цэнтры нашага горада, ён дапаможа падняць прэстыж пешаходных шпацыраў», - сказаў лонданскі мэр.

Праект паркава-пешаходнай зоны над Тэмзай выклікаў і працягвае выклікаць шмат спрэчак праз высокі кошт і месцазнаходжанне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках