28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр інфармацыі папрасіла СМІ супакоіць беларусаў

42
Міністр інфармацыі папрасіла СМІ супакоіць беларусаў

Адбылася сустрэча міністра інфармацыі Беларусі з рэдактарамі дзяржаўных і недзяржаўных СМІ.

Яна была прысвечаная сітуацыі ў фінансавай сферы. Міністр Лілія Ананіч праінфармавала пра апошнія крокі і пра прыярытэты дзяржаўнай палітыкі на гэтым этапе. Яна распавяла, што ўрад і Нацбанк ажыццяўляюць неабходныя меры, каб утрымаць сітуацыю пад кантролем і каб краіна «сустрэла Новы год спакойна», піша «Наша Нiва».

Яна паабяцала, што дзяржаўныя структуры будуць вычарпальна паведамляць пра ўсе наступныя крокі ў гэтай сферы. У сваю чаргу, яна прасіла, каб СМІ асвятлялі сітуацыю ўзважана, «зыходзячы з нацыянальных інтарэсаў краіны».

Пасля гэтага адбыўся ажыўлены, а момантамі і востры абмен меркаваннямі аб пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Гаворка выйшла за межы зададзенай міністрам тэмы. Закраналіся пытанні паправак у закон аб СМІ. Рэдактар «Нашай Нiвы», напрыклад, сярод іншага, падняў пытанне пра лёс крамы «Логвінаў».

У сустрэчы прымалі ўдзел адказныя супрацоўнікі міністэрства. Ад СМІ прысутнічалі, акрамя рэдактара «Нашай Нiвы», Іосіф Сярэдзіч ад «Народнай волі», Юрый Зісер і Марына Золатава ад партала TUT.by, Ірына Леўшына ад агенцтва БелаПАН, рэдактары газет «Беларусы і рынак», «Аргументы и факты», « Комсомольская правда в Беларуси», агенцтва «Інтерфакс», сайта « Ежедневник». Звярнула ўвагу прысутнасць кіраўніка бюро агенцтва « Россия сегодня» і партала Yandex.by. Быў запрошаны і прадстаўнік Mail.ru, але ён не змог з'явіцца.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках