28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA хоча арганізаваць пілатуемы палёт на Венеру

9
NASA хоча арганізаваць пілатуемы палёт на Венеру

Спецыялісты NASA вырашылі арганізаваць пілатуемы палёт на Венеру.

Адпаведны праект называецца HAVOC (High Altitude Venus Operational Concept). Гаворка пра высадку астранаўтаў на паверхню гэтай планеты не ідзе, так як умовы на Венеры не прыдатныя нават для кароткага там знаходжання. Атмасферны ціск на Венеры прыкладна ў 90 разоў больш, чым на Зямлі.

Сярэдняя тэмпература на паверхні складае амаль 450 градусаў Цэльсія, а «паветра» на 95% складаецца з дыяксіду вугляроду. Каланізаваць гэтую планету не ўяўляецца магчымым, таму навукоўцы прапанавалі стварыць «хмарны горад» на вышыні ў 50 км ад Венеры, дзе ціск падобны на зямны, а тэмпература - 75 градусаў Цэльсія.

Горад гэты плануюць «забудаваць» дырыжаблямі з сонечнымі батарэямі. Яны, на думку навукоўцаў, змогуць курсіраваць, не падыходзячы да другой ад Сонца планеце, паведамляе Informing.ru.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках