26 красавiка 2024, Пятніца, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сайт naviny.by аднавіў працу, БелаПАН - пакуль не

4
Сайт naviny.by аднавіў працу, БелаПАН - пакуль не

Раніцай, 21 снежня, пасля 9:00 у Беларусі аднавіўся доступ да сайта naviny.by.

Сайт БелаПАН пакуль не даступны, піша «Наша Нiва».

Праекты інфармагенцтва змянілі IP-адрас, піша electroname.com.

БелаПАН - афіцыйна зарэгістраваны ў Беларусі СМІ. Парушэнне працы сайтаў агенцтва можна разглядаць як кампутарны сабатаж (артыкул 351 КК РБ).

Сайты БелаПАН і naviny.by былі фізічна размешчаныя ў ЦАД РУП «Белтэлекам» і для блакавання дастаткова было выключыць сервер або паставіць фільтр на шлюзе датацэнтра, каб цалкам блакаваць іх працу.

Акрамя гэтых рэсурсаў, у Беларусі недаступныя charter97.org, belaruspartisan.org, gazetaby.com, zautra.by, udf.by, prokopovi.ch. Зачыненыя 13 крам, а вядучая гандлёвая пляцоўка краіны onliner.by пазбаўленая дамена і цяпер вымушана пераехаць на дамен у зоне .ru.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках