Рада адмовілася пашырыць паўнамоцтвы РНБА
1- 23.12.2014, 12:57
- 5,405
Вярхоўная Рада Украіны не змагла прыняць у другім чытанні законапраект аб РНБА.
«За» прагаласавалі толькі 223 народных дэпутатаў, супраць - 20. Устрымаліся - 42 дэпутаты, не галасавалі яшчэ 83 народных выбраннікаў, піша zn.ua.
У прыватнасці фракцыя «Блока Пятра Парашэнкі» дала 116 галасоў «за». Пры гэтым яшчэ 7 дэпутатаў устрымаліся, а 10 не галасавалі. Яшчэ 16 чалавек адсутнічалі.
Дэпутаты прапанавалі вярнуць законапраект на дапрацоўку ў Камітэты, і паўторна разгледзець яго ў другім чытанні ў чацвер, 25 снежня.
Фота: AP