Пугачова нагадала Пуціну аб міры ў час уручэння дзяржаўных узнагарод (Відэа)
14- 23.12.2014, 17:04
- 38,609
У Крамлі 22 снежня адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін уручыў ордэн "За заслугі перад Айчынай" IV ступені спявачцы Але Пугачовай, якая вядомая сваёй крытыкай у адрас агрэсіўнай палітыкі РФ, піша gordonua.com.
"Калі б можна было напісаць такую песню, каб быў мір, мір, мір ва ўсім свеце, не было больш трывог і асцярог за сваіх дзяцей, я б такую песню праспявала", - сказала Прымадонна пасля атрымання прэміі.
Ала Пугачова не раз смела выказвалася аб палітычнай сітуацыі ў Расеі і пра кіраўніцтва краіны. Яна таксама падпісалася ў падтрымку музыкі Андрэя Макарэвіча. 12 чэрвеня, калі ў Крыме адзначалі Дзень Расеі, Ала Пугачова адмовілася ехаць і браць удзел у музычным конкурсе.