28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ накіруе ва Украіну гуманітарныя канвоі

2
ЕЗ накіруе ва Украіну гуманітарныя канвоі

Еўропа хоча адпраўляць гуманітарную дапамогу жыхарам Данбаса.

Прэм'ер Польшчы Ева Копач станоўча адгукнулася на просьбу прэзідэнта Пятра Парашэнкі, каб ва Украіну хаця б зрэдку заязджаў гуманітарны канвой пад сцягам Еўрапейскага Звязу, паведамляе «Карэспандэнт» са спасылкай на Polskie radio.

Са слоў кіраўніцы ўрада, такія канвоі пад эгідай ЕЗ былі б адказам на палітыку Расеі.

«Гэта мог бы быць нядрэнны адказ на канвоі, якія едуць ва Украіну з Расеі. Канвоем, у якіх грузавікі перавозяць паліва для ваеннай тэхнікі або толькі для людзей», - падкрэсліла кіраўніца ўрада.

«Мне стала вельмі добра на сэрцы, калі бачыла спантанную рэакцыю сваіх калегаў, прэм'ераў урадаў іншых краін ЕЗ», - адзначыла яна, дадаючы, што ўласна ў выніку той рэакцыі было пастаноўлена павялічыць гуманітарную дапамогу ЕЗ для Украіны.

Яна запэўніла таксама, што Польшча будзе пасылаць ва Украіну матэрыяльную дапамогу - вопратку і лекі - а таксама «веру ў тое, што яна не спыніцца на шляху ўступлення ў ЕЗ, мае сяброў тут, у Польшчы, і гэтыя сябры ў складаныя часы разам з украінцамі».

Каментуючы адмову Украіны ад пазаблокавага статусу яна сказала, што «гэта бясспрэчна пастанова саміх украінцаў».

«Мяркую, што NATO павінна трымаць дзверы адкрытымі для новых сябраў, гэтак жа, як калісьці яны былі адкрытымі для Польшчы», - сказала кіраўнік урада. Яна падкрэсліла, што Польшча будзе таксама падтрымліваць Украіну ў рэформах, неабходных для таго, каб краіна ўступіла ў ЕЗ.

Адзначым, за час канфлікту на Данбасе Расея адправіла ва Украіну дзесяць гуманітарных канвояў і мае намер прадоўжыць адпраўляць аўтакалоны і налета.

З 11 жніўня ў Данецк і Луганск было дастаўлена блізу 12 тысяч тон гуманітарных грузаў.

У Міністэрстве замежных спраў Украіны ўважаюць, што прыйшоў час адмовіцца ад фармулёўкі «гуманітарны канвой» для абазначэння расейскіх калон, якія заходзяць на акупаваныя тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках