28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За зняцце грошай з карткі ў менчука спісалі камісію ў 2 мільярды

11

У банку неверагодную суму камісіі патлумачылі «тэхнічным збоем».

Муж і жонка Таццяна і Яўген ў нядзелю праверылі баланс банкаўскай карткі і схапіліся за сэрца. На іх карце «Трыо» ад Прыорбанка было мінус 2 мільярды!

- У пятніцу мы знялі з карткі жонкі 6 мільёнаў рублёў у банкамаце БелСвісБанк, - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» Яўген. - У суботу картка спраўна працавала, а ў нядзелю я не змог па ёй разлічыцца ў краме, тэрмінал выдаваў «недастаткова сродкаў».

Яўген тут жа адкрыў на смартфоне мабільны інтэрнэт-банкінг і замест 18 мільёнаў, якія павінны былі ляжаць на рахунку, выявіў запазычанасць у 2 мільярды. Высветлілася, што з кожнага знятага мільёна рублёў банк дадаткова здымаў камісію ў 333 мільёны. За зняцце гатоўкі ў «чужым» банкамаце, Прыорбанк бярэ некалькі адсоткаў камісіі. У выпадку з карткай менчука камісія чамусьці вырасла ў дзесяць тысяч разоў.

- Я тут жа патэлефанаваў на гарачую лінію банка, датэлефанаваўся з 20-га разы, - кажа Яўген. Усё адбывалася, нагадаем, у нядзелю. - Хвілін дваццаць там раіліся, што рабіць, у выніку сказалі, што нічым цяпер дапамагчы не могуць. Звязацца з менеджарам, здольным аператыўна вырашыць сітуацыю, яны таксама не змаглі. Давялося кідаць пакупкі ў краме і вяртацца дадому ні з чым.

У панядзелак Яўген пайшоў у банк і напісаў заяву, а ўжо пасля абеду грошы вярнуліся на рахунак. У Прыорбанку сітуацыю патлумачылі тэхнічным збоем.

- 19 снежня пры ажыццяўленні аперацый у беларускіх рублях па картцы ў беларускіх рублях праз тэхнічныя прычыны спісалася камісія, якая 20 снежня была вернутая кліенту, - паведаміла прэс-сакратар ААТ «Прыорбанк» Крысціна Рыбік.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках