28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія крамы «Мегатоп» і «Гіпа» ліквідавалі парушэнні

4
Менскія крамы «Мегатоп» і «Гіпа» ліквідавалі парушэнні

Раней зачыненыя Мінгандлем менскія крамы ліквідавалі свае парушэнні.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 снежня ў Менску першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Аляксей Раманаў, піша БелаПАН.

«Крамы былі зачыненыя паводле пастановы гандлёвай інспекцыі Мінгандлю, і пытанне іх адкрыцця ляжыць у яе кампетэнцыі. Наколькі я ведаю, супермаркеты «Гіпа» ўжо адкрытыя, а «Мегатоп» пакуль закрыты. Але, паводле нашай інфармацыі, парушэнні, выяўленыя ў рамках праверак, ліквідаваныя і адпаведныя лісты ў міністэрства накіраваныя», - адзначыў Раманаў.

Міністэрствам гандлю Беларусі за парушэнне заканадаўства аб гандлі 20 снежня прыпыненая праца 21 абутковай крамы «Мегатоп», у тым ліку ў Менску. У крамах, на думку кантралёраў, не выкананы асартыментны пералік айчынных тавараў. Акрамя таго, у продажы быў пратэрмінаваны тавар. Тры крамы сеткі «Гіпа» былі зачыненыя 15 снежня. У «Гіпа» на вуліцы Жукоўскага было выяўлена пратэрмінаваных тавараў на 3,5 млн рублёў, на вуліцы Чарвякова - на 3,2 млн рублёў, у вёсцы Баравая адсутнічала звыш 25% тавараў айчыннай вытворчасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках