28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прыгразіла разрывам стасункаў з NATO

26
Расея прыгразіла разрывам стасункаў з NATO

Расея прыгразіла разрывам стасункаў з NATO, калі Украіна стане сябрам гэтага блока.

«Пакуль пастанова парламента Украіны аб выхадзе з пазаблокавага статусу не пагражае бяспецы Расеі, дык гэта пастанова палітычная, але калі гэта пастанова ў далейшым набудзе вайсковы сэнс, то мы будзем дзейнічаць адэкватна. Тады з NATO у нас будзе поўны разрыў, аднавіць які будзе практычна немагчыма», - заявіў намеснік міністра абароны Расеі Анатоль Антонаў, якога цытуе РІА «Новости».

Раней Антонаў заявіў, што пастанова Кіева адмовіцца ад нейтральнага статусу і імкнуцца да збліжэння з NATO з'яўляецца вынікам ціску з боку паўночнаатлантычнага альянсу, паведамляе «Голос Америки».

«Пастанова Вярхоўнай Рады аб скасаванні пазаблокавага статусу толькі пагаршае і без таго няпростую сітуацыю, - сказаў намеснік міністра. - І гэта ўжо не перадвыбарчая заява, а пастанова парламента краіны. Да такой контрпрадуктыўнай пастановы Кіеў падштурхнулі краіны-сябры NATO, спрабуючы ператварыць Украіну ў перадавы рубеж супрацьстаяння з Расеяй».

У аўторак украінскі парламент прыняў закон аб адмове ад пазаблокавага статусу Украіны і паставіў мэтай ўступленне краіны ў NATO, чые стасункі з Расеяй падчас крызісу ва Украіне знізіліся да ўзроўню «халоднай вайны».

Масква выказала абурэнне пастановай Кіева, прынятай у той момант, калі Расея, Украіна і прарасейскія сепаратысты спрабуюць знайсці палітычнае развязанне крызісу на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках