28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узровень інфляцыі ў Расеі дасягнуў двухзначнага значэння

1
Узровень інфляцыі ў Расеі дасягнуў двухзначнага значэння

Узровень інфляцыі ўпершыню з восені 2009 года дасягнуў двухзначнага значэння.

Аб гэтым паведамляецца ў сераду, 24 снежня, на афіцыйным сайце Расстата, паведамляе «Дождж».

Інфляцыя з пачатку 2014 на момант 22 снежня склала 10,4%. Апошні раз двухзначнае значэнне інфляцыі назіралася толькі ў 2009 годзе.

Паводле афіцыйных звестак Расстата, за мінулы тыдзень больш за ўсё падаражэлі цукар-пясок (на 7,5%), рыс, грэчка і яйкі (на 3-3,5%) і ялавічына, марожаная рыба, алей, мука, сыры і макаронныя вырабы (на 1,3-2%).

Першы раз з 1991 года інфляцыя ў Расеі не была двухзначнай толькі ў 2006 годзе, тады яе ўзровень склаў 9%. У 2009 годзе пасля двух гадоў двухзначнага ўзроўню інфляцыі (у 11,87% у 2007 годзе і ў 13,28% у 2008) інфляцыя склала 8,80%. У 2013 годзе ўзровень інфляцыі зафіксаваўся на ўзроўні ў 6,45%.

У лістападзе міністр фінансаў Антон Сілуанаў дапусціў значэнне інфляцыі вышэй за 10% у Расеі ў першай палове 2015 года.

На 2014 год урад Расеі прагназаваў узровень інфляцыі ў 7,5%. Старшыня Цэнтральнага банка Эльвіра Набіуліна ў кастрычніку паведамляла, што паводле вынікаў 2014 інфляцыя складзе толькі 8%.

У канцы лістапада першы віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў заяўляў, што барацьба з інфляцыяй з'яўляецца задачай нумар адзін для ўрада і Банка Расеі.

Фота: ТАСС

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках