28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За акцыю памяці Каліноўскага аштрафавалі 12 чалавек

5
За акцыю памяці Каліноўскага аштрафавалі 12 чалавек

Намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў атрымаў штраф за акцыю памяці Каліноўскага.

Шклоўскі суд прыгаварыў намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва да штрафу ў 25 базавых велічынь (3.750.000 рублёў) за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года. Ушанаванне памяці паўстанцаў Каліноўскага, якое адбылося 26 кастрычніка, суддзя Святлана Баранчыкава расцаніла як несанкцыянаваную масавую акцыю. Палітык сваёй віны не прызнаў і абскардзіць прысуд, паведамляе «Радыё Свабода».

Супраць Кастусёва сведчылі двое супрацоўнікаў міліцыі, якія складалі пратакол.

Паводле слоў палітыка, у матэрыялах справы было шмат парушэнняў. Сярод іх ён называе пратэрміноўку складання пратаколу. На міліцэйскім відэазапісе цяжка разабраць, адзначыў палітык, хто пра што кажа. Таксама на відэазапісе адсутнічае дата.

Рыгор Кастусёў лічыць, што дасланыя са Свіслачы ў Шклоўскі суд матэрыялы справы не павінныя былі прымацца для разгляду.

Кастусёў стаў дванаццатым удзельнікам акцыі памяці паўстанцаў Каліноўскага, якога пакаралі штрафам. Амаль усіх актывістаў штрафавалі аднолькава - 25 базавых велічынь, як і Кастусёва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках