5 траўня 2024, Нядзеля, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рух у цэнтры Менска перакрыюць Дзяды Марозы і Снягуркі

5
Рух у цэнтры Менска перакрыюць Дзяды Марозы і Снягуркі

Рух транспарту ў цэнтры Менска сёння будзе часова абмежаваны ў сувязі з тэатралізаваным шэсцем Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Пра гэта паведаміла БелТА кіраўніца прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Таццяна Харлінская.

З 11.20 да 11.45 на час праходжання калоны будзе ўводзіцца паэтапнае абмежаванне руху транспартных сродкаў на вул. Энгельса (ад праспекта Незалежнасці да вул. Інтэрнацыянальнай), на вул. Інтэрнацыянальнай (ад вул. Я.Купалы да вул. Леніна), на вул. Леніна (ад праспекта Незалежнасці да вул. Няміга), на праспекце Пераможцаў (ад вул. Няміга да вул. Мельнікайтэ).

Акрамя таго, у сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў з 8.00 абмежаваная паркоўка транспарту ў раёне Кастрычніцкай плошчы і Палаца спорту. Прыпынак і стаянка транспартных сродкаў на Кастрычніцкай плошчы забароненыя.

«Пры наведванні мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы горада сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам скарыстацца грамадскім транспартам. Інспектары таксама папярэджваюць аб недапушчэнні кіравання транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Не азмрочвае святочны настрой ні сабе, ні іншым удзельнікам дарожнага руху», - звярнула ўвагу Таццяна Харлінская.

Кіраўнік прэс-службы таксама адзначыла, што сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ў святочныя дні будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. Інспектары ДАІ забяспечаць бяспеку дарожнага руху на ўсіх ключавых скрыжаваннях і магістралях сталіцы. Асаблівую ўвагу яны нададуць месцам правядзення святочных мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках