5 траўня 2024, Нядзеля, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія ІП: У людзей няма грошай, гандаль спыніўся

30
Магілёўскія ІП: У людзей няма грошай, гандаль спыніўся

Наступствы валютнага крызісу востра адбіваюцца на дробных прадпрымальніках, якія гандлююць на рэчавых рынках.

Бізнэсмэны прызнаюцца, што ў людзей няма грошай, каб купіць іх тавар. Гандаль амаль спыніўся. Прадпрымальнікі дапускаюць, што многія з іх, калі сітуацыя не зменіцца, вымушаныя будуць зачыніцца, паведамляе «Радыё Свабода».

Грабянёўскі рынак - адзін з найбуйнейшых у Магілёве. Тутэйшыя гандлёвыя павільёны поўныя тавару. Нешматлікія пакупнікі прыцэньваюцца і сыходзяць так нічога і не купіўшы. Са слоў мясцовых прадпрымальнікаў, у гэтыя пераднавагоднія дні гандлю няма.

«Пакуль даляр не падскочыў, выжывалі, а калі ён падскочыў, то, як я думаю, шмат хто застанецца без працы. У нас грошай няма, бо гандлю няма. Мы ўсё пазачынялі. Падатак за месца заплаці. На гэта каля пяці мільёнаў ідзе. Мы жывем у Беларусі, а ў нас паводле курсу еўра лічаць. Чаму так? Чаму нам падаткі такія паставілі? Ва Украіне маленькія падаткі былі - ад 15 да 20 даляраў, а ў нас - ад 50 да 100 даляраў. Гэта для параўнання», - кажа адна з іх.

Калегі заўважаюць, што беларускія грошы ім патрэбныя для набыцця валюты, каб на яе закупіць новы тавар і выратаваць ад абясцэньвання тое, што ўдалося нагандляваць.

«Кошты мы не падымаем. Куды іх падымаць, калі людзі і так нічога не купляюць. Прадукты ў асноўным купляюць. Курсы скокнулі. У Расею людзі з'ездзілі, усяго накуплялі. Колькі машын сюды прыгналі! Прадуктаў колькі адтуль прывезлі. А цяпер дзе грошы ім узяць? Заробкі ж не павялічыліся», - кажа прадпрымальніца.

На пытанне аб тым, што чакае пакупнікоў праз схаваную дэвальвацыю беларускага рубля на трыццаць адсоткаў, прадпрымальнікі адказваюць адназначна - рост коштаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках