2 траўня 2024, Чацвер, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пхеньян: Абмеркаванне ў ААН правоў грамадзян КНДР - гэта аб'ява вайны

18
Пхеньян: Абмеркаванне ў ААН правоў грамадзян КНДР - гэта аб'ява вайны

Пытанне аб правах чалавека ў КНДР было ўнесена ў парадак дня Рады Бяспекі ААН у панядзелак па запыце 10 з 15 сябраў.

За абмеркаванне выступілі Аўстралія, Чылі, Іарданія, Літва, Люксембург, Паўднёвая Карэя, Руанда, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя. Расея і Кітай галасавалі супраць абмеркавання правоў чалавека ў КНДР у Радзе Бяспекі, паведамляе РІА «Новости».

У заяве Камітэта мірнага аб'яднання радзімы, якое прыводзіць Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК), гаворыцца, што разгляд сітуацыі з правамі чалавека ў Паўночнай Карэі з'яўляецца «нахабным выклікам і сур'ёзнай правакацыяй супраць велічнай сацыялістычнай сістэмы і жыхароў КНДР, а таксама аб'явай вайны».

Таксама, на думку Камітэта, урад прэзідэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хе, які падтрымаў унясенне пытання з разглядам правоў чалавека ў парадак дня Рады бяспекі ААН, «дзейнічае як марыянетка ЗША».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках