2 траўня 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У маскоўскім ГЦ наведвальнікам прапануюць выціраць ногі аб сцяг ЗША

88

Паводле паведамленняў СМІ, адзін з маскоўскіх гандлёвых цэнтраў прапанаваў наведвальнікам выціраць ногі аб кілім ў выглядзе амерыканскага сцяга ў знак пратэсту супраць палітыкі ЗША ў дачыненні да Расеі.

«Навошта яны спальваюць нашы сцягі ва Украіне? - пракаментаваў дзеянні крамы адзін масквіч у гутарцы з карэспандэнтам Reuters. - Навошта яны выціраюць аб нас ногі? Яны ж выціраюць ногі аб нас, аб нашу краіну. А мы хіба не можам выцерці свае ногі аб кілімок? Ужо дазвольце нам гэта рабіць».

Паводле паведамлення газеты «Маскоўскі камсамолец», такія кілімкі з'явіліся ў адным з гандлёвых цэнтраў у Прэсненскага раёна Масквы, паведамляе УНИАН.

Газета прыводзіць меркаванне адваката Канстанціна Трапаідзе, які заявіў, што закон не забараняе кілімы ў выглядзе дзяржаўных сцягоў.

«Парушэннем будзе, калі такі дыванок або сапраўдны сцяг хтосьці пачне дэманстратыўна спальваць або ірваць», - растлумачыў адвакат.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках