2 траўня 2024, Чацвер, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны: Расея працягвае адпраўку тэхнікі і баевікоў у Данбас

4
РНБА Украіны: Расея працягвае адпраўку тэхнікі і баевікоў у Данбас

На ўсходзе Украіны назіраецца актывізацыя дзейнасці дыверсійна-выведвальных груп тэрарыстаў.

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу спікер антытэрарыстычнай аперацыі Андрэй Лысенка, піша Цензор.нет.

Акрамя гэтага працягваецца перадыслакацыя вайсковай тэхнікі з тэрыторыі РФ на Данбас. Прынамсі, са слоў Андрэя Лысенкі, гаворка ідзе пра самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, грузавікі з асабістым складам і боепрыпасамі.

Як паведамляе «Украінская праўда», на ўдакладняючае пытанне што да колькасці жывой сілы і тэхнікі, якая перасякае ўкраінскую мяжу, Андрэй Лысенка адказаў, што больш дакладныя звесткі ёсць у выведнікаў.

«Гэта робіцца для таго, каб зразумець, якія сілы і сродкі мы павінны падрыхтаваць для сустрэчы няпрошаных гасцей», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках