2 траўня 2024, Чацвер, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Visa і MasterCard адключылі расейскія банкі ў Крыме

18
Visa і MasterCard адключылі расейскія банкі ў Крыме

Міжнародныя аплатныя сістэмы Visa і MasterCard прынялі рашэнне адключыць ад сваіх сэрвісаў расейскія банкі, якія дзейнічаюць у Крыме.

Пра гэта паведаміў Banki.ru крыніца, блізкая да аплатнай сістэмы.

На зварот партала да Visa плацежная сістэма заявіла, што ў бліжэйшы час распаўсюдзіць афіцыйнае паведамленне ў гэтым пытанні.

У дакуменце адзначаецца, што амерыканскія санкцыі "забараняюць кампаніям Visa International Service Association, Visa USA Inc. і Visa Inc. аказваць паслугі, а таксама проста або ўскосна спрыяць правядзенню транзакцый у Крыме".

Як паведамлялася, са ўчора крымчане скардзяцца ў сацсетках, што іх карты Visa перасталі працаваць. Таксама паведамляецца аб блакаванні карт Visa іншых банкаў, у тым ліку замежных: банкаматы паказваюць памылку і немагчымасць абслугоўвання карткі кліента.

У офісе Visa на запыт Корреспондент.net пакуль не падалі пацвярджальнай інфармацыі.

Як паведамілі ў кампаніі MasterCard, гэтае абмежаванне ўведзенае "ў сувязі з санкцыямі ЗША, абвешчанымі супраць Крыму".

У сваю чаргу ў Цэнтрабанку РФ заявілі, што банкі Крыма прадаўжаюць працаваць у звычайным рэжыме.

Нагадаем, 19 снежня, прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў указ пра новыя санкцыі супраць Расеі. У прыватнасці, ва ўказ ўключаныя меры супраць любой эканамічнай актыўнасці, звязанай з Крымам.

Таксама 20 кастрычніка ў сілу ўступілі ў сілу чарговыя санкцыі Еўразвяза, прынятыя ў сувязі з украінскім крызісам. Яны датычацца інвестыцый у Крым і гандлю з анексаваным Расеяй паўвостравам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках