2 траўня 2024, Чацвер, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каляды» ў Гародні адзначылі традыцыйным абрадам

4

У абласным цэнтры прайшло традыцыйнае калядаванне.

Маладыя людзі, апранутыя ў касцюмы пераапранутых прайшлі па гарадзенскіх хатах, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Традыцыя калядавання - старажытная. Нашыя продкі напярэдадні Каляд, а зараз Нараджэння Хрыстовага, хадзілі па вясковых дварах, спявалі песні і пажаданні ўсялякіх выгод. За гэта гаспадары дарылі калядоўшчыкам прысмакі.

Традыцыя на нейкі час была забытая, але ў наш час пра яе ўспомнілі і адрадзілі.

У Гародні сучасныя калядоўшчыкі пачалі хадзіць па хатах 10 гадоў таму.

Тады ініцыятыўныя маладыя людзі вырашылі, што нядрэнна б унесці ў святкаванне Нараджэння беларускі традыцыйны элемент. І хоць традыцыя гэтая пераважна вясковая, у горадзе яна хутка прыжылася.

Кожны год група маладых людзей некалькі месяцаў рыхтуецца, вучыць песні і рэпеціруе, а ў калядныя дні адпраўляецца ў госці да гарадзенцаў.

Сярод традыцыйных пераапранутых персанажаў - мядзведзь і каза.

Фота: Аляксандр Саенка, kp.by

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках