8 траўня 2024, Серада, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Махляр узяў крэдыты на 25 жыхароў Барысава

Махляр узяў крэдыты на 25 жыхароў Барысава

Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў дачыненні да раней судзімага жыхара Менскай вобласці, які падазраецца ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.

Пра гэта паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення СК Менскай вобласці Таццяна Беланог.

З яе слоў, у праваахоўныя органы звярнуліся грамадзяне з заявай аб здзяйсненні ў дачыненні да іх ашуканскіх дзеянняў, звязаных з крэдытамі, узятых імі ў аддзяленнях розных банкаў.

26-гадовы мужчына, які выдаваў сябе за кіраўніка фірмы (існавала толькі на паперы), шляхам падману ўгаварыў малазнаёмых грамадзян узяць на сябе крэдыты. У сваю чаргу за гэтыя паслугі ў якасці падзякі ён аддаваў трэцюю частку атрыманых людзьмі ў крэдыт грошай, а таксама абяцаў выплачваць адсоткі і ўсю суму. Памеры крэдытаў складалі ад 20 да 40 мільёнаў рублёў. На працягу першага месяца мужчына выплачваў крэдыт і падтрымліваў кантакты з пацярпелымі, а затым знікаў.

На працягу некалькіх месяцаў ахвярамі падазраванага стала больш за 25 чалавек, якія ў 8 банках горада атрымалі крэдыты на агульную суму звыш 1 мільярда рублёў.

Дзеянні падазраванага следчымі кваліфікаваныя паводле ч.4 арт.209 КК (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры).

Акрамя таго, маюцца звесткі аб карыслівых злачынствах, учыненых фігурантам на тэрыторыі і іншых абласцей Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках