28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шаўчук запісаў навагодні зварот да ўкраінцаў, а Скрыпка - да расейцаў

4

Расейскія і ўкраінскія артысты абменьваюцца навагоднімі віншаваннямі.

Запісы зваротаў выкладваюць на YouTube у рамках акцыі «Віншаванні адтуль сюды». У ёй удзельнічаюць Юрый Шаўчук, Алег Скрыпка, Святлана Сурганава, Onuka, «Танок на Майдані Конга» і іншыя музыкі, якія «вераць у тое, што мір магчымы, і хочуць супрацьпаставіць добрыя словы словам нянавісці», піша depo.ua.

Лідар ДДТ у сваім звароце выказаў меркаванне, што творчыя людзі здольныя паўплываць на сітуацыю. «Цяжкія часы. Цяжэй не было. Гінуць людзі. А галоўная мэта нашай творчасці - гэта чалавек. З усімі яго гарызонтамі, ямамі, запалам... Як сказаў паэт: мы павінны сеяць разумнае, добрае, вечнае. Шмат каму гэта не падабаецца, гэтага баяцца. Значыць, мы сёе-тое можам - «рабіць ваярамі спагады салдат нянавісці і болю, нядрэнная, чувак, праца, не горшая за ўсякую іншую», - сказаў музыка.

У звароце да расейцаў Алег Скрыпка запэўніў, што стасункі дапамогуць хутчэй знайсці выхад.

«Сітуацыя настолькі жорсткая, настолькі страшная і нечаканая для ўсіх нас, што... Яна нас дэзарыентуе. Адзінае, што я ведаю, трэба мець стасункі. Трэба мець стасункі, каб развязваць праблемы. Хацеў бы вам зычыць у наступным годзе і ў наступных гадах, каб вы ніколі не перажывалі таго, што мы перажылі ў апошнія 6 месяцаў», - заявіў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках