8 траўня 2024, Серада, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка сустрэне Новы год за кратамі

13
Сяргей Каваленка сустрэне Новы год за кратамі

Актывіста апазіцыі пасадзілі ў турму на 10 дзён.

Такое рашэнне прыняў 27 снежня суддзя Першамайскага раёна Віцебска Андрэй Прэйс, піша БелаПАН.

Сяргей Каваленка прызнаны вінаватым у дробным хуліганстве паводле артыкула арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Актывіст, які з 2013 года вучыцца ў Польшчы, прыехаў на канікулы тыдзень таму, распавяла Алена Каваленка. Ён быў затрыманы 24 снежня неўзабаве пасля таго, як на шматпавярховым доме ў цэнтры Віцебска быў вывешаны вялікі бел-чырвона-белы сцяг.

Тое, што адбылося ў судзе, Алена Каваленка назвала беззаконнем. Яна асабліва падкрэсліла, што яе мужу было адмоўлена скарыстацца паслугамі свайго адваката - замест гэтага далі дзяжурнага, які абвінавачанага фактычна не абараняў.

Адбываць пакаранне Каваленка будзе ў ізалятары часовага ўтрымання Віцебска. Ён павінны вызваліцца 3 студзеня недзе ў 17.00. У знак пратэсту супраць свайго затрымання актывіст яшчэ два дні таму абвясціў галадоўку.

Сяргей Каваленка неаднаразова затрымліваўся міліцыяй. Тры гады таму яго судзілі за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. У месцах пазбаўлення волі ён абвясціў галадоўку, якая доўжылася каля двух месяцаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках