6 траўня 2024, панядзелак, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Неба над Балтыяй будуць кантраляваць ВПС Польшчы і Італіі

Неба над Балтыяй будуць кантраляваць ВПС Польшчы і Італіі

Для аховы паветранай прасторы краін Балтыі ў рамках місіі NATO на авіябазу ВПС Літвы ў Шаўляй у нядзелю прыбываюць чатыры знішчальнікі Eurofighter Typhoon ВПС Італіі.

Аб гэтым паведамляе rus.DELFI.lv са спасылкай на BNS.

Прадстаўнікі ВПС Італіі ўпершыню будуць удзельнічаць у гэтай місіі ў Літве.

Італьянскія вайскоўцы будуць ажыццяўляць місію СПА з Шаўлі сумесна з Польшчай, якая дасылае чатыры знішчальніка "МіГ-29". Італьянцы і палякі пераймаюць місію ў партугальцаў і канадцаў.

Альянс сёлета ўзмацніў кантынгенты саюзнікаў, якія ўдзельнічаюць у місіі СПА краін Балтыі, у адказ на дзеянні Расеі на Украіне.

Для аховы паветранай прасторы Балтыйскіх краін NATOўскія знішчальнікі таксама дыслакаваныя ў Эстоніі і Польшчы.

Сёлета знішчальнікі NATO больш за 150 разоў падымаліся ў паветра, каб суправадзіць расейскія вайсковыя самалёты, якія праляталі паблізу краін Балтыі - у тры разы часцей, чым летась. NATO сцвярджае, што пачасціліся палёты расейскіх вайсковых самалётаў над Балтыкай без узгаднення графікаў палётаў і з адключанымі аўтаадказчыкамі, што ўяўляе пагрозу для грамадзянскай авіяцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках