6 траўня 2024, панядзелак, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіяўляне спрабавалі прарвацца праз кардон міліцыі ў будынак Вярхоўнай Рады

4

Некаторыя з удзельнікаў акцыі б'юць у жалезныя бочкі і выкрыкваюць лозунгі.

Удзельнікі «фінансавага майдана» каля будынка парламента спрабуюць прарвацца ў будынак Вярхоўнай Рады праз кардон міліцыі.

Як паведамляе карэспандэнт УНИАН, ахова насупраць уваходу ў ВР узмоцненая, аднак мітынгоўцы налягаюць на міліцыянтаў, спрабуючы прарваць абарону.

Перад будынкам ВР цяпер знаходзіцца блізу 500 удзельнікаў акцыі. Некаторыя з іх б'юць у жалезныя бочкі і выкрыкваюць лозунгі.

Сёння раніцай насупраць уваходу ў парламент была ўсталяваная невялікая сцэна з калонкамі, над якой размешчаны банэр з надпісам «Фінансавы майдан».

23 снежня Кабінет міністраў Украіны перадаў у парламент пакет з 44 законапраектаў, якія прадугледжваюць унясенне змяненняў у дзеючае падатковае, бюджэтнае, пенсійнае, сацыяльнае заканадаўства, на аснове якога быў разлічаны праект бюджэту на 2015 год. Кабмін прадугледзеў у праекце бюджэту-2015 прагноз падзення эканомікі на 4,3% пры інфляцыі 13%. Даходы бюджэту ўстаноўлены ў суме 475,240 млрд грн, выдаткі - 527,194 млрд грн, гранічны аб'ём дэфіцыту дзяржбюджэту - 63,670 млрд грн.

23 снежня ВР прыняла пастанову аб асаблівасцях працэдуры разгляду і прыняцця праекта дзяржбюджэту на 2015 год.

Гэтым дакументам прадугледжана, што 25 снежня парламент разглядае ў першым чытанні 44 урадавыя бюджэтныя законапраекты і змены ў Бюджэтны і Падатковы кодэкс; у нядзелю, 28 снежня, разглядае іх у другім чытанні, а ў аўторак, 30 снежня, галасуе за дзяржаўны бюджэт Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках