6 траўня 2024, панядзелак, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь рэкордна нарасціла экспарт антыдэтанатараў і антыаксідантаў

4
Беларусь рэкордна нарасціла экспарт антыдэтанатараў і антыаксідантаў

У кастрычніку Беларусь экспартавала рэкордную колькасць антыдэтанатараў і антыаксідантаў.

Пра гэта сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі замежнага гандлю.

Так, за кастрычнік па кодзе ТН ЗЭД 3811 «Антыдэтанатары, антыаксіданты, інгібітары, загушчальнікі» беларускімі прадпрыемствамі было пастаўлена за мяжу амаль 87 тысяч тон гэтай «інавацыйнай» прадукцыі. Агульная сума паставак склала звыш 74 млн дал. Усяго за дзесяць месяцаў 2014 было экспартавана 318 800 тон антыдэтанатараў, антыаксідантаў, інгібітараў і загушчальнікаў на суму 308,1 млн дал.

Былі шырока задзейнічаны і іншыя схемы мінімізацыі выплаты мытных пошлін у расейскі бюджэт. Напрыклад, праславутых бітумных сумесяў прымудрыліся вывезці на 378,3 млн дал, што ў 77 разоў перавышае аб'ёмы экспарту ў 2013 годзе. Біядызель і ягоных сумесяў здолелі экспартаваць з пачатку года на 34,2 млн даляраў.

Пастаўкі на еўрапейскія рынкі антыдэтанатараў і антыаксідантаў звязваюць з наваполацкім прадпрыемствам «Інтэрсэрвіс», якім валодаюць алігарх Аляксандр Шакуцін і ягоны бізнес-партнёр. Бітумнымі сумесямі таксама займаецца падкантрольны алігарху Мікалай Вараб'ёву арганізацыя - нафтабітумны завод на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна Менскай вобласці - былое КУП «Вёска-ЭмульБіт».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках