7 траўня 2024, aўторак, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На танулым у Адрыятыцы пароме няма беларусаў

На танулым у Адрыятыцы пароме няма беларусаў

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Італіі не пацвярджае прысутнасць грамадзян нашай краіны на пароме, які церпіць катастрофу ля ўзбярэжжа Грэцыі.

"Аперацыя выратавання пасажыраў з парома Norman Atlantic перайшла да Італіі. Пацверджання прысутнасці грамадзян Беларусі на пароме пакуль няма", - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у амбасадзе ў нядзелю.

Паром Norman Atlantic пад італійскім сцягам ехаў з Грэцыі ў Італію. Ён выйшаў увечары ў суботу з порта Патры, зайшоў у Ігуменіцу на Заходнім узбярэжжы Грэцыі і адтуль накіроўваўся ў італійскі порт Анкона. Пажар шугануў раным-рана ў нядзелю на палубе, дзе знаходзяцца 222 аўтамабілі. Судна ў гэты час знаходзілася прыкладна за 50 км ад грэцкага ўзбярэжжа.

Капітан загадаў пасажырам эвакуявацца, аднак, паводле некаторых звестак, шлюпак на ўсіх магло не выстарчыць. Адразу пасля здарэння на дапамогу да парому вырушылі некалькі суднаў.

У нядзелю пачатая супольная грэцка-італійская аперацыя выратавання пацярпелых з парома. Агулам на борце было больш за 460 чалавек - 411 пасажыраў і 55 чальцоў экіпажу. Дагэтуль выпала выратаваць больш за 150 чалавек. Моцны вецер ускладняе пошукі зніклых на месцы здарэння.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках