6 траўня 2024, панядзелак, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фэдэрыка Магерыні: ЕЗ павінен узмацніць падтрымку Украіны

1
Фэдэрыка Магерыні: ЕЗ павінен узмацніць падтрымку Украіны

Краіны Захаду выступаюць з адзінай пазіцыяй наконт канфлікту паміж Расеяй і Украінай.

Пра гэта заявіла высокая прадстаўніца ЕЗ у пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Фэдэрыка Магерыні ў інтэрв'ю італійскай газэце La Repubblica, піша "Украінская праўда".

"Бягучая сітуацыя з'яўляецца вельмі складанай для Расеі: у яе інтарэсах будзе сапраўды спрыяць спынення канфлікту, - падкрэсліла яна. - З аднаго боку, мы павінны ўзмацніць нашу падтрымку Украіне, дзе ўнутрыэканамічная сітуацыя можа неўзабаве стаць вельмі сур'ёзнай. З іншага ж, мы павінны распачаць наўпроставае абмеркаванне з Масквой нашых узаемных стасункаў і той ролі, якую Расея можа сыграць у развязанні іншых крызісаў".

Магерыні таксама падкрэсліла, што ў ЕЗ і ЗША аднолькавы погляд на сітуацыю ў Украіне. "Гэта няпраўда, што ёсць мяккая лінія еўрапейцаў супраць жорсткай лініі амэрыканцаў. Наадварот. Апошнія звесткі паказваюць, што гандаль паміж Расеяй і Еўропай скарачаецца, у той час як паміж Расеяй і ЗША расце", - адзначыла дыпламатка.

"Погляды ідэнтычныя, і таксама распаўсюджваюцца і ў іншых краінах, ад Канады да Японіі. І кожны хоча выбрацца з логікі супрацьстаяння", - падкрэсліла Магерыні.

Раней Магерыні заявіла, што расейскім уладам пара радыкальна змяніць стаўленне да астатняга свету.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках