6 траўня 2024, панядзелак, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Калякін: У новага ўрада няма шанцаў

1
Сяргей Калякін: У новага ўрада няма шанцаў

Кадравыя перастаноўкі ва ўрадзе Беларусі - звычайны «перавод стрэлак».

Пра гэта заявіў старшыня партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, каментуючы «Радыё Рацыя» змену міністраў, праведзеную Аляксандрам Лукашэнкам.

Палітык назваў яе «чарговым пераводам стрэлак за эканамічныя праблемы», якія ахапілі апошнім часам Беларусь. На ягоную думку шанцаў змяніць штосьці ў зноў прызначаных чыноўнікаў у сітуацыі, якая склалася няма.

- Каб паказаць, што ёсць людзі, якія вінаватыя ў тым, што адбылося, - сказаў ён. - Я думаю, што гэтая пастанова нічога не мяняе - гэта не змена курсу, гэта не змена палітыкі, гэта проста такая спроба перакласці адказнасць на людзей, якія ў гэтым можа быць і не вінаватыя, проста змена прозвішчаў. Такая вось інтрыга камерная, якая паказвае, што цар - такі разумны, а баяры - такія дурныя і ўсё гэта дапусцілі, таму яны пакараныя.

Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка прыняў пастанову аб шэрагу кадравых перастановак ва ўрадзе. Прынамсі, у адстаўку адпраўленыя кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова. Яе месца зойме Павел Калавур. Пасаду прэм'ер-міністра замест Міхаіла Мясніковіча зойме Андрэй Кабякоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках